Беларускія музыкі змясцілі свае каверы на "Беларускім глобусе"

Ініцыятыва «Фан-клуб беларускай музыкі» падрыхтавала складанку пад
назвай «Беларускі глобус», куды ўвайшлі каверы беларускіх музыкаў на
вядомыя хіты. Аўтары складанкі заяўляюць, што камерцыйных мэтаў не пераследвалі, таму за ўзгадненнем да аўтараў арыгіналаў не звярталіся і кружэлка будзе распаўсюджвацца абсалютна бясплатна.

На плыце15 кавероў:

1.    Крама — Pink Floyd — «Another Brick in the Wall» («Мур»)
2.    Termin X — Oasis — «Wonderwall» («Чароўны мур»)
3.    Мутнаевока — Nirvana — «Very Ape» («Брудная малпа»)
4.    Pete Paff — Metallica — «Nothing Else Matters» («Сродак і мэта»)
5.    Re1ikt — Therapy? — «Knives» («Нажы»)
6.    Neuro Dubel — Chlopcy z placu broni — «Kocham wolnosc» («Свабода»)
7.    IQ48 — Depeche Mode — «Enjoy the Silence» («Аб чым марыш?»)
8.    Зміцер Бартосік — Smokie — «What Can I Do» («Я мужык-беларус»)
9.    Юры Несцярэнка і Пётр Ялфімаў — Creedence Clearwater Revival — «Have You Ever Seen The Rain?» («Мару ўбачыць гэты дождж»)
10.    VIR — Blind Guardian — «Born in a Mourning Hall» («Народжаны ля брамы пекла»)
11.    Tlusta Lusta — Макsим — «Знаешь ли ты?» («Ведаеш ты?»)
12.    Deadmarsh — Metallica — «Enter Sandman» («Люстэрка ночы»)
13.    Андрэй Плясанаў — Мандри — «Не спи» («Два шляхі»)
14.    Partyzone — Rammstein — «Sonne» («Сонца»)
15.    Ice Brains — Sepultura — «Roots Bloody Roots» («Карані свабоды»)

Паводле матэрыялаў www.ultra-music.com