Беларускія інтэрнэт-крамы трымаюць курс 12 тысяч за 1 долар

Беларускія інтэрнэт-крамы 19 снежня трымаюць курс 12 тысяч за 1 долар. Па такім курсе пералічваюць кошты крамы “Мобілайн”, “7 дзён”, “Мобі стар” і “Тэлефанія”.

Шосты айфон у гэтых крамах каштуе 9,1 млн рублёў, а кошт у доларах пазначаны як 760. Гэта значыць, што крамы трымаюць курс на ўзроўні 12 тысяч рублёў. Не больш за 12 тысяч каштуе і долар у абменніках.

У той час, калі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і намеснік прэм'ера Пётр Пракаповіч заяўляюць, што дэвальвацыі ў Беларусі не будзе, рыхтуецца афіцыйная заява Нацбанка. Абменны курс рубля ў Беларусі збіраюцца аслабіць прыблізна на 10%. Пра гэта паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на некалькі інфармаваных крыніц.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі