Вы тут

Беларускія інтэрнэт-крамы прапануюць купіць дзецям "Ветлівых людзей"

Так выглядае вокладка цацкі

Шэраг беларускіх інтэрнэт-крамаў прапануе купіць дзіцячыя цацкі — салдацікаў "Ветлівыя людзі". 

Фігуркі зборныя — агулам 51 дэталь. З іх можна сабраць чатырох салдацікаў. На ўзбраенні ў салдатаў — кулямёт "Печанег", снайперская вінтоўка СВД-С, аўтамат Калашнікава. 

"Таксама прыемным сюрпрызам апынецца маштабная фігурка ўпадабанага ўсімі ката "Рыжыка", героя шматлікіх рэпартажаў вясны 2014 года", — піша адзін з прадаўцоў. 

Цацака рэкамендуецца дзецям ад 10 гадоў. Купіць яе можна ад 16 да 30 рублёў. 

Прадаўцы нагадваюць, што так званыя  "ветлівыя людзі" з'явіліся ў Крыме напрыканцы лютага 2014 года — перад акупацыяй паўвострава. Дарэчы, пазней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызнаў, што гэта былі расійскія войскі. "Ветлівыя людзі" сталі такім жа сімвалам акупацыі і "рускага свету", як і, напрыклад, георгіеўскія стужкі. 

Скрын з сайта інтэрнэт-крамы
Скрын з сайта інтэрнэт-крамы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.