Беларускія футбалісты пакідаюць маладзёжны чэмпіянат Еўропы па футболе

Маладзёжная зборная Беларусі пакідае чэмпіянат Еўропы па футболе. У апошнім матчы нашы прайгралі італьянцам з лікам 1:2, прычым забілі першымі.
На апошняй хвіліне першага тайма Сяргей Кісляк з перадачы Ігара Шытава эфектным ударам адкрыў лік.

Але ўжо ў трэцюю дададзеную хвіліну суддзя зафіксаваў парушэнне правіл у штрафной беларусаў: наш абаронца згуляў рукой. Італьянцы пенальці рэалізавалі.

У другім тайме Роберт Аквафрэска зноў засмучае Паўла Часноўскага. Адыграцца да заканчэння матчу беларусы, на жаль, не здолелі.

Такім чынам, наша маладзёжка пакідае турнір, а ў паўфінал выходзяць гаспадары турніру шведы і зборная Італіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі