Беларускія дэпутаты абмяркуюць у Страсбургу смяротную кару

27 чэрвеня ў Страсбургу на яго паседжанні будзе ўзыдмацца пытанне пра смяротнае пакаранне ў Беларусі, інфармуе БелаПАН.



Самасейка ўзначальвае ў ніжняй палаце беларускага парламента камісію па міжнародных справах. Таксама ён з'яўляецца кіраўніком парламенцкай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары. Зазуля — старшыня камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.



Падчас паседжання камітэта ПАСЕ запланаваны выступ Самасейкі наконт пазіцыі Беларусі ва ўжыванні смяротнай кары.



Нагадаем, што нядаўна ПАСЕ выказала заклапочанасць новым смяротным прысудам у Беларусі. Жыхара Вілейкі асудзілі за двайное забойства, здзейсненае ў жніўні 2012 года ў Гродне. Мужчына з рэўнасці забіў жонку і яе каханка.



Ад пачатку года ў Беларусі ўжо вынесена тры смяротныя прысуды.


Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі