Вы тут

Беларускія біятланісты заваявалі срэбра ў змяшанай эстафеце на этапе Кубка свету

Рывок да фінішу / vk.com/belarusbiathlon

8 студзеня беларускія біятланісты заваявалі срэбра ў змяшанай эстафеце на 5-м этапе Кубка свету ў Аберхофе. У складзе нашай каманды выступалі Мікіта Лабастаў, Антон Смольскі, Дзінара Алімбекава і Ганна Сола. На працягу ўсёй эстафеты беларусы былі сярод лідараў і змагаліся за медалі. А перамагла ў ёй зборная Нарвегіі — 1:28,51. Беларусь — +23,1. На трэцім месцы Францыя — +2.01,3.

У сінгл-міксце беларуская зборная (Дзмітрый Лазоўскі і Алена Кручынкіна) заняла 4-е месца.

9 студзеня ў мужчын і жанчын пройдуць гонкі пераследу (пачатак у 14:30 і 16:45 адпаведна).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.