Беларускія біятланісты не вельмі ўдала выступілі ў спрынце ў Паклюцы

Беларускія біятланісты не вельмі ўдала выступілі ў спрынце ў Паклюцы

На этапе Кубка свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы 9 снежня прайшоў мужчынскі і жаночы спрынт. У мужчын найлепшым быў француз Мартэн Фуркад, другое месца заняў нарвежац Ёханэс Бо, бронза дасталася расіяніну Антону Шыпуліну.

Найлепшы вынік у беларусаў паказаў Руслан Елятноў — ён быў 41-м. Наш суайчыннік зрабіў два промахі пры стральбе стоячы. Сяргей Бачарнікаў быў 44-м, Максім Варабей — 67-м, Уладзімір Чапелін — 89-м.

Сярод жанчын толькі адна беларуска трапіла ў дваццатку мацнейшых у спрынце: Надзея Скардзіна заняла 14-е месца. Ірына Крыўко фінішавала 33-й, Надзея Пісарава — 39-й, Настасся Кінунен — 44-й, а Дар’я Юркевіч паказала 52-і вынік.

Перамогу святкавала немка Лаура Дальмаер, францужанка Жусцін Браза заваявала срэбра, трэцяе месца — у нарвежкі Олсбю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі