Беларускіх вайскоўцаў могуць накіраваць у Ліван

Група, магчыма, будзе накіраваная ў міратворчую місію ў Ліване, інфармуе БелаПАН. З таго моманту, як Беларусь падключылася да ўдзелу ў міратворчай дзейнасці, у складзе місій працавалі 13 вайскоўцаў Узброеных сіл краіны.
 
Да міратворчай дзейнасці Беларусь падключылася ў 2009 годзе. Тады наша краіна атрымала прапанову накіраваць сваіх вайскоўцаў у склад Часовых сіл ААН у Ліване. Апроч таго, разглядалася магчымасць накіравання беларусаў у місію ААН на Кіпры.

Сёння ў Ліване ў горадзе Накура знаходзяцца пяцёра беларусаў: чатыры ваенных медыка і афіцэр штабу місіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі