Беларускі ўрад паабяцаў МВФ правесці шэраг эканамічных рэформаў

Беларускі ўрад паабяцаў Міжнароднаму валютнаму фонду правесці шэраг эканамічных рэформаў. Пра гэта сёння паведаміла лонданская газета Financial Times. Выданне адзначае, што МВФ гатовы прадаставіць Беларусі крэдыт у памеры 2 млрд долараў і цяпер у Мінску ідуць перамовы ў гэтай справе.  У рамках згаданых рэформаў беларускі ўрад плануе часткова прадаць актывы дзяржаўных прадпрыемстваў. Financial Times адзначае, што банкаўская сістэма Беларусі не вельмі разгалінаваная, таму не моцна пацярпела ад фінансавага і крэдытнага крызісу. Аднак перспектыва спаду ў эканоміках ЗША і краінах ЕС пагражае негатыўна адбіцца на беларускім экспарце.

Паводле Financial Times, Беларусь атрымае стабілізацыйны крэдыт у выпадку, калі сапраўды адбудзецца пагаршэнне агульнай эканамічнай і фінансавай сітуацыі ў краіне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі