Вы тут

Беларускі ў Коста-Рыцы запісалі відэа ў падтрымку землякоў

Прывітанне з далёкай краіны

Беларускі ў Коста-Рыцы запісалі відэа ў падтрымку землякоў. З-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса яны затрымаліся ў далёкай краіне даўжэй, чым планавалі. Дзяўчаты ўважліва сочаць за падзеямі ў Беларусі, дзе адбываюцца затрыманні ўдзельнікаў мірных пратэстаў.

Акцыі падтрымкі напярэдадні прайшлі ў шмат якіх еўрапейскіх гарадах. Асабліва шматлюдны пікет быў у Варшаве. Еўрарадыё паведамляла і пра акцыі ў Вільні, у Маскве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.