Вы тут

Беларускі турыст памёр у Егіпце, яго жонка — у Мінску

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Следчы камітэт у Мінску займаецца праверкай смерці мужа і жонкі. 

У кастрычніку сямейная пара была на адпачынку ў Егіпце, у Шарм-эль-Шэйху. Увечары 23 кастрычніка 56-гадовы мужчына адчуў сябе кепска, яго шпіталізавалі ў мясцовую лякарню. А на наступны дзень мужчына памёр. 28 кастрычніка яго сястра звярнулася ў праваахоўныя органы з просьбай правесці праверку яго смерці.

54-гадовая жонка мужчыны пасля вяртання ў Беларусь 25 кастрычніка таксама пачулася кепска. Яе шпіталізавалі ў мінскую лякарню, дзе 13 лістапада яна памерла. Калі пачалася праверка па смерці яе мужа, жанчына была ўжо ў непрытомным стане і апытаць яе было немагчыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.