Беларускі тэнісіст Ілья Івашка выйшаў у другі круг кваліфікацыі "Ралан Гарос"

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка выйшаў у другі круг кваліфікацыі "Ралан Гарос"

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка (119-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшаў у другі раўнд кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Францыі "Ралан Гарос", перадае БЕЛТА.

23 траўня наш суайчыннік перамог у двух сэтах харвата Віктара Галовіча (180) — 6:2, 7:6 (7:5).

Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік (203) свой паядынак другога круга кваліфікацыі правядзе 24 мая. Яго сапернікам будзе калумбіец Сант'яга Хіральда (312).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі