Беларускі палярнік: у Антарктыдзе бачыў чорныя ручаі і зялёны снег

Як распавёў удзельнік пятай антарктычнай экспедыцыі дацэнт кафедры мікрабіялогіі біялагічнага факультэта БДУ Уладзіслаў Мямін, чорныя ручаі ў экалагічна чыстай Антарктыдзе зацікавілі палярнікаў. Высветлілася, што афарбоўваюць ваду чорныя водарасці. Што да зялёнага снегу, дык і яго фарбуюць водарасці, толькі зялёныя. Іншыя мікраарганізмы могуць надаваць снегу ў Антарктыдзе чырвоны ці жоўты колер, адзначыў Мямін.


Як інфармуе БЕЛТА, беларускія палярнікі знялі на відэа "шмат цікавага матэрыялу" і плануюць зрабіць дакументальны фільм пра ледзяны кантынент.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі