Вы тут

Беларускі цукар у Расіі прадаюць удвая танней, чым на радзіме

Беларускі цукар у Санкт-Пецярбурзе / Белсат

Беларускі цукар у Расіі прадаюць па кошце, значна ніжэйшым, чым на радзіме. 

У краме расійскай гандлёвай сеткі "Магніт" у Санкт-Пецярбурзе журналісты тэлеканала "Белсат" пабачылі цукар Жабінкаўскага цукровага заводу. 1 кг цукру каштуе на расійскія грошы 24 рублі 90 капеек. У пераліку на беларускія гэта толькі 83 капейкі. 

У Беларусі кошты на цукар рэгулююцца з 2018 года Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Ад 1 кастрычніка 2019-га 1 кілаграм цукру ў краме не можа каштаваць менш за 1,5 рубля. 

Атрымліваецца, што беларускі цукар у Беларусі каштуе амаль удвая даражэй, чым у Расіі. 

Цукар у Беларусі / Белсат

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.