На мемарыяле двухразовага алімпійскага чэмпіёна Івана Ярыгіна ў Краснаярску барэц вольнага стылю Ібрагім Саідаў заняў першае месца.
У вагавай катэгорыі да 97 кг наш суайчыннік у перамог расіяніна Зайнулу Курбанава — 6:1 (2:0, 4:1), перадае РІА "Новости".
Бронзавыя медалі выйгралі Мамед Ібрагімаў з Казахстана і Юрый Беланоўскі з Расіі.
У турніры ўдзельнічаюць 349 спартсменаў з 19 краін.
Фота — ria.ru