Беларускі аўтар аказаўся ў адным шорт-лісце з нобелеўскім лаўрэатам
Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч / Euroradio
Украінскі пераклад рамана "Дзеці Аліндаркі" Альгерда Бахарэвіча трапіў у шорт-ліст прэміі House of Europe Award.
"Ён апынуўся сярод шасці найлепшых перакладных выданняў года ва Украіне і прэтэндуе на перамогу разам з творам нобелеўскага лаўрэата 2025 года Ласла Краснагаркаі", — піша ў сваім акаўнце ў сацсетцы Х журналістка Аліна Рудзіна.
Кніга Бахарэвіча — антыўтопія пра прыгоды беларускамоўных дзяцей, білінгваў. Яна напісаная на беларускай мове — але ў ёй сустракаюцца і рускамоўныя "ўстаўкі".
У 2022 годзе рэцэнзія на кнігу "Дзеці Аліндаркі" выйшла ў The New York Times Book Review — гэта часопіс, які з'яўляецца дадаткам да ўплывовай амерыканская газеты New York Times, і публікуе самыя ўплывовыя кніжныя рэцэнзіі ў свеце.