Беларуская ўдзельніца конкурсу «Міс свету-2007» Алена Аладка згубіла багаж

Без багажу вярнулася з Пекіну беларуская ўдзельніца конкурсу «Міс свету-2007» Алена Аладка. Ён згубіўся падчас пералёту рэйсам Пекін – Вена – Мінск. У валізах былі сукенкі, у тым ліку і тая, у якой Аладка выходзіла на сцэну. Таксама зніклі сувеніры і іншыя асабістыя рэчы. Разам з Аленай пацярпела і кіраўніца Нацыянальнай школы прыгажосці Вольга Сярожнікава.

Кітайская авіякампанія паабяцала адшукаць і вярнуць багаж у самы бліжэйшы час.

Нагадаем, на конкурсе прыгажосці «Міс свету-2007» прадстаўніцы Беларусі, як і іншым дзяўчатам з краінаў СНД, не ўдалося выйсці ў паўфінал конкурсу.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі