Беларуская мытня стварае базу IMEI-кодаў мабільнікаў

Беларускія мытнікі завяршаюць стварэнне базы IMEI-кодаў мабільных тэлефонаў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Гошын. Кожны легальна ўвезены мабільны тэлефон будзе занесены ў гэтую базу. Яна будзе агульнадаступнай: любы імпарцёр або нават другі-трэці пакупнік на тэрыторыі нашай краіны, жадаючы прадаваць тэлефоны, будзе мець магчымасць увайсці ў базу і праверыць, увезены тэлефон легальна ці не.

Нагадаем, у Беларусі з 1 студзеня 2007 г пры мытным афармленні і дэклараванні імпарцёры абавязаныя паказваць IMEI-коды мабільных тэлефонаў. Гэта рашэнне з'яўляецца адной з мер, накіраваных на барацьбу з нелегальным увозам мабільных тэлефонаў.

Хартыя ‘97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі