Беларуская мэбля ў каланіяльным стылі

Зроблена ў Японіі, у Амерыцы, у Нямеччыне… А тут чытаю: «Зроблена ў ІП № 11». У Ваўкавыскай калоніі – каля 1800 зняволеных працаздольнага веку. Гэта адзіная наша закрытая ўстанова, якая зарабляе на сваё ўтрыманне. Вызваляюцца ад працы хворыя на ВІЧ, сухоты, пенсіянеры.Трэба аддаць належнае начальніку калоніі Эдуарду Жаброўскаму і дырэктару РУП "Адзінаццаць" Мікалаю Тарасенку - калонія ператварылася ў шматпрофільнае прадпрыемства, якое выпускае тавары высокай якасці.

Асноўная вытворчасць - дрэваапрацоўка. Некалькі год таму пачалі з выпуску падлогавай дошкі, потым навучыліся рабіць сталы, зэдлікі, палічкі. А летась запусцілі ў вытворчасць чатыры гатункі мяккай мэблі. Цяпер у калоніі можна вырабляць мэблю па індывідуальнай замове. Асвоілі вязні выраб шклопакетаў па сучаснай тэхналогіі з экалагічна чыстага масіву. Гэта робіць пакеты канкурэнтнымі па кошце і па якасці.  Робяць па 300 шклопакетаў на месяц. Тавар сертыфікаваны.

Нядаўна адкрылі яшчэ адзін - корпуснай мэблі з ламіната. На італьянскім абсталяванні вырабляюць сценкі, шафы, школьныя і кампутарныя сталы. Тут знайшлі працу 40 чалавек, якія працуюць толькі па чарцяжах. З парэштак робяць паддоны і скрыні. Калі абрэзкі непрыдатныя і для гэтага, з іх "выпякаецца" драўняны вугаль. Застаюцца толькі дранка і пілавінне - яны ідуць у печ для апальвання будынкаў і сушкі драўніны.

Хаця працаваць хочуць не ўсе, але большасць – дакладна. Па-першае, за працаю хутчэй бяжыць час і тэрміны. Па-другое, ёсць магчымасць зарабіць, каб заплаціць аліменты за выхаванне дзяцей. Кіраўніцтва калоніі з разуменнем накіроўвае такіх зняволеных на не высокааплатныя ўчасткі.

У калоніі трэба пракарміць сотні мужчын. Таму тут абсталявалі пякарню. Потым да хлеба дадалі выраб макаронаў і пярлоўкі - у дзень па 350 і 650 кілаграмаў. Магутнасці дазваляюць выпускаць гэтыя прадукты і для іншых калоній. Цяпер наладжваюць абсталяванне для вырабу сухафруктаў. Праўда, пакуль невядома, дзе браць сыравіну для сушкі.

Ёсць і швачная вытворчасць - 400 чалавек у тры змены. Шыюць вопратку, пасцельную і споднюю бялізну для. Лінію па вытворчасці абутку адкрылі летась. Тут шыюць абутак для вязняў, а таксама пантофлі і надзіманыя жаночыя боцікі.

Усё пералічанае патрабуе кваліфікацыі. Яе зняволеныя атрымліваюць тут жа, ва ўласным ПТВ. Каля чвэрці вязняў спачатку ўвогуле нічога падобнага рабіць не ўмеюць. Ім даручаюць разбіраць акумулятары.

У турэмнай ПТВ можна атрымаць пасведчанне трактарыста, электраманцёра, габляра, электразваршчыка, станочніка і шаўца-аператара. Гэтыя спецыяльнасці на волі карыстаюцца падвышаным попытам. Летась дыпломы ПТВ атрымалі 175 вязняў. Гэта добры шанец пачаць жыццё на волі з чыстага аркуша. Толькі трэба спачатку ўзяць у рукі сябе, а потым і нейкія прылады.

Бюлетэнь Онлайн


Здымак з сайту Украінскія прыколы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі