Беларуская федэрацыя футбола хавае сваю працу ад журналістаў

У суботу 14 ліпеня ў Брэсце адбудзецца выязное паседжанне выканкама Беларускай федэрацыі футбола. Магчыма, менавіта падчас яго будзе названае імя новага галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай. Па інфармацыі газеты “Прессбол”, упершыню з часоў, калі ў Федэрацыі старшынюе Генадзь Нявыглас, на паседжанні не чакаюць журналістаў. Пакуль засакрэчаны нават парадак пытанняў, якія будзе абмяркоўваць выканкам.

Журналісты газеты сцвярджаюць, што БФФ у гэтыя дні актыўна займаецца пошукам кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера зборнай, якая вызвалілася пасля таго, як Юрый Пунтус падаў заяву аб адстаўцы. Разглядаецца магчымасць прыцягнення да працы з беларускай камандай адмыслоўцаў як з блізкага, так і з далёкага замежжа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі