Беларуская фарэль можа трапіць пад забарону ў Расіі

Беларуская фарэль можа трапіць пад забарону ў Расіі

Россельгаснагляд мае намер абмежаваць пастаўкі рыбнай прадукцыі з беларускага прадпрыемства “Фарэлевая гаспадарка Лохва”. Прычына такога рашэння — адсутнасць належнага кантролю за бяспекай, паведамляе ria.ru

Спецыялісты Россельгаснагляду праверылі 15 беларускіх прадпрыемстваў па вытворчасці рыбнай і малочнай прадукцыі, у тым ліку “Фарэлевую гаспадарку Лохва”, бо яны “неаднаразова дапускалі парушэнні пры пастаўках у Расію”.

Праверка вызначыла, што хоць прадпрыемства і мае магутнасці па вырошчванні рыбы, на сёння яно на 100% працуе на імпартнай сыравіны.

У паведамленні адзначаецца, што на прадпрыемстве не працуе належным чынам сістэма сачэння, а праграма вытворчага лабараторнага кантролю за бяспекай прадукцыі не можа гарантаваць бяспеку прадукцыі. У 2015 годзе было адабрана ўсяго 2 пробы, у 2014 годзе пробы ўвогуле не рабіліся.

Таксама расійскія кантрольныя органы непакоіць тое, што афіцыйны дакумент аб атэстацыі “Фарэлевай гаспадаркі Лохва” датуецца кастрычнікам 2014 года, хоць дагэтуль у Расію было пастаўлена болей за 3 тысячы тон рыбапрадукцыі.

У сувязі з гэтым Россельгаснагляд звярнуўся ў дзяржаўную ветслужбу Беларусі з просьбай абмежаваць увоз у Расію прадукцыі гэтага прадпрыемства.

Фота: abakan.fishretail.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі