Беларуская чыгунка зніжае тарыфы на міжнародныя фірмовыя цягнікі

Беларуская чыгунка зніжае тарыфы на праезд у міжнародных фірмовых цягніках, перадае БЕЛТА.
Так, з 10 ліпеня па аўторках, серадах і чацвяргах тарыфы на праезд у спальных вагонах (СВ) будуць паніжаныя ў сярэднім на 23-28%, у купэ — на 10-13%, у залежнасці ад маршруту.

На чыгунцы ўдакладнілі, што тарыфы будуць зніжаныя на цягнікі Мінск-Масква, Мінск-Санкт-Пецярбург, Полацак-Масква, Гомель-Магілёў-Масква і Гродна-Масква.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі