Вы тут

Беларуская біятланістка Ганна Сола заняла 4-е месца ў жаночым спрынце

Ганна Сола / Кадр з відэа

15 студзеня ў нямецкім Рупольдынгу пачаўся пяты этап Кубка свету па біятлоне. Сёння прайшоў жаночы спрынт на 7,5 км.

Беларуска Ганна Сола заняла ў гонцычацвёртае месца. Нашая суайчынніца закрыла ўсе 10 мішэняў. Нарвежцы Тырыл Экхаф яна саступіла 50,1 секунды. 

Другое месца заняла прадстаўніца Фінляндыі Ганна Оберг, на трэцім апынулася італьянка Даратэя Вірэр
 
З іншых прадстаўніц Беларусі Алена Кручынкіна фінішавала 16-й, Ірына Крыўко — 49-й. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.