Беларуская амбасада ў Егіпце дапаможа пацярпелым вярнуцца на радзіму
Пасольства Беларусі ў Егіпце дапамагае беларускім грамадзянам, якія былі на караблі, што патануў у Чырвоным моры. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Марыя Ваньшына: Ваньшына: "Дзякуй богу, усе жывыя, здаровыя. Нішто не пагражае ні жыццю іх, ні здароўю. Зараз амбасада прымае цэлы комплекс аператыўных мераў для таго, каб яны вярнуліся на радзіму".
Зараз, па звестках агенцтва БелаПАН, усе 16 беларусаў знаходзяцца ў сталіцы Егіпта Каіры.
Нагадаем, у Чырвоным моры, недалёка ад егіпецкага курорта Марса Алам, патануў карабель, на борце якога знаходзіліся 16 турыстаў — грамадзян Беларусі. Ніхто з іх не пацярпеў, але разам з караблём затанулі дакументы і асабістыя рэчы пасажыраў. Турысты з Беларусі былі размешчаныя ў гатэлях Марса Алама, ніхто з іх па медыцынскую дапамогу не звяртаўся.