Беларускага журналіста НТВ ва Украіне пакінулі пад хатнім арыштам

Пра гэта інфармагенцтву БелаПАН паведаміў яго адвакат Ілля Бондар. Таксама суд не задаволіў просьбы аб спыненні крымінальнага пераследу Чырыча.



Нагадаем, паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, у красавіку ў Днепрапятроўскай вобласці былі затрыманыя два мужчыны з журналісцкімі пасведчаннямі. Сярод іх быў беларус Сцяпан Чырыч, які здымаў сюжэт для тэлеканала НТВ. Затрыманых падазраюць у шпіянажы.



Чырыч працуе прадзюсарам у расійскай Першай прадзюсарскай кампаніі, якая займаецца вытворчасцю праграмы "Цэнтральнае тэлебачанне з Вадзімам Такмянёвым" для НТВ. Па звестках СМІ, другі затрыманы — аператар з Луганска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі