Беларуска выйшла паснедаць і сустрэла Туска з Макронам
Дональд Туск і Эманууэль Макрон у Гданьску / Onet.pl
Беларуска выйшла на сняданак у Гданьску — і сустрэла прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона разам з польскім прэм'ерам Дональдам Тускам.
“Жыццё ў Гданьску літаральна. Выйшла паснедаць у старбакс… праз секунду ўжо на шпацыры з прэзідэнтам Францыі”, — напісала карыстальніца Threds lizeyba.
20 красавіка прэзідэнт Францыі і прэм’ер Польшчы прыбылі ў Гданьск, каб наведаць Першы міжурадавы польска-французскі саміт з нагоды Дня польска-французскай сяброўства. На вуліцах горада сабраліся натоўпы людзей.
Падчас шпацыра Туск, сярод іншага, распавёў Макрону пра маштабныя разбурэнні цэнтра горада пасля Другой сусветнай вайны. Ён сказаў, што ў той час у Гданьску заставалася каля 8000 чалавек, у тым ліку яго сям'я.
Відэа Туска і Макрона ў цэнтры Гданьску стала вірусным.