Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг чэмпіянату ЗША па тэнісе

18-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг адкрытага чэмпіянату ЗША — апошняга з чатырох турніраў серыі “Вялікага шлема”.

Спартсменка выйграла ў Эмануэль Гальярдзі са Швейцарыі з лікам 6:1, 6:1. Наступная саперніца беларускі вызначыцца ў матчы Дамінікі Цыбулькавай (Славакія) і Таццяны Гарбін (Італія).

Позна ўвечары ў першым раўндзе мужчынскага парнага разраду беларус Максім Мірны і швед Ёнас Б’ёркман згуляюць з амерыканцамі Келанам Даміка і Натаніелем Шнугам. Летась беларуска-шведскі дуэт дайшоў да фіналу гэтых спаборніцтваў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі