Беларусі зноў не даюць шосты транш крэдыту ЕўрАзЭС

Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на дырэктара праектнай групы па фінансавых крэдытах праектнага блока АКФ Алішэра Мірзоева.

Паводле яго слоў, на пачатку ліпеня Савет АКФ прыняў рашэнне перанесці кантрольную дату шостага траншу з 1 ліпеня на 1 кастрычніка. Да 1 жніўня беларускаму боку неабходна ўзгадніць з Еўразійскім банкам развіцця, які кіруе сродкамі АКФ, параметры выканання шостага траншу.

Пытанне пра выдачу шостага траншу будзе разглядацца Саветам фонду пад канец 2014 года па выніках, атрыманых на 1 кастрычніка.

Паводле інфармацыі БелаПАН, перанос кантрольнай даты шостага траншу абумоўлены тым, што ва ўстаноўленыя тэрміны былі ўзгоднены не ўсе параметры яго вылучэння.

Фота — oko.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі