Беларусы пабіліся ў чарзе па шэнгенскія візы

У чарзе на падачу дакументаў для атрымання шэнгенскіх віз узнік канфлікт паміж двума мужчынамі. Міліцыі давялося ўмяшацца.



Пра інцыдэнт паведаміла чытачка “Салідарнасці”, якая таксама знаходзілася ў чарзе і стала сведкай канфлікту.
Паводле яе словаў, у пэўны момант двое мужчын не зусім інтэлігентнага выгляду паспрачаліся ў чарзе, хто стаяў першым. У аднаго з іх не вытрывалі нервы і ён баднуў суразмоўцу ў галаву. Той пачаў абурацца.



На нейкі час жарсці сціхлі, але пасля канфлікт аднавіўся і тады ўжо ўмяшаўся дзяжурны міліцыянт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі