Беларусаў, якія знаходзіліся ў падзямеллі пад Пензай, адправілі на радзіму

Шасцёх беларусаў, якія знаходзіліся ў падзямеллі ў Пензенскай вобласці Расіі і чакалі "канца свету", дэпартуюць на радзіму. Адпаведнае рашэнне ў пятніцу прыняў суд Бекаўскага раёна.

У Беларусь іх вязе мікрааўтобус "Газель". Беларусаў суправаджаюць супрацоўнікі Федэральнай міграцыйнай службы Расіі. Як паведамляе "Інтэрфакс", на беларуска-расійскай мяжы дэпартаваных людзей перададуць беларускаму боку.

Адзначым, што чацвёра дарослых беларусаў (астатнія - дзеці) былі аштрафаваны на суму ў 100 долараў кожны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі