Беларусь запрасіла ў Мінск дакладчыкаў Савета ААН па правах чалавека
Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.
"Беларускі бок пацвердзіў адрасныя запрашэнні шэрагу спецдакладчыкаў Савета ААН па правах чалавека, накіравана дадатковае запрашэнне спецдакладчыку па свабодзе рэлігіі", — перадае БЕЛТА словы афіцыйнага прадстаўніка беларускага МЗС.
Мірончык адзначыў, што цяпер запрашэнні знаходзяцца ва ўпраўленні Вярхоўнага камісара па правах чалавека. Па яго словах, Беларусь гатовая прыняць дакладчыкаў у любы зручны час.
Фота — mir24.net