Беларусь заняла другое месца ў былым СССР па росце курса долара

Беларусь заняла другое месца ў былым СССР па росце курса долара

Беларусь заняла другое месца ў былым СССР па росце афіцыйнага курса долара ў студзені. За гэты месяц курс долара да беларускага рубля вырас на 12,14% (з 18.569 да 20.823). Нашу краіну нязначна апераджае Таджыкістан — там долар падаражэў на 12,19%.

У першую пяцёрку па тэмпах дэвальвацыі ўваходзяць таксама Казахстан (7,46%), Малдова (4,81%) і Украіна (4,80%).

Далей ідзе Грузія (3,22%), Расія (3,14%), Азербайджан (2,65%), Арменія (1,03%), Узбекістан (0,77%).  

У Кыргызстане долар патаннеў на 0,02%, у Латвіі, Літве і Эстоніі — на 0,29%. У Туркменістане, а таксама ў самаабвешчанай Прыднястроўскай рэспубліцы  курс долара не змяніўся.  

У 2014 і 2014 гадах Беларусь заняла 3-е месца на тэрыторыі былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курса долара да нацыянальнай валюты. У 2011 і 2009 годзе яна была на першым месцы па дэвальвацыі, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі