Беларусь заняла 5-е месца па росце афіцыйнага курсу долара

Беларусь заняла 5-е месца па росце афіцыйнага курсу долара

Беларусь заняла 5-е месца па росце афіцыйнага курсу долара ЗША на тэрыторыі былога СССР па выніках студзеня-лістапада 2016 года. За гэты перыяд ён павялічыўся на 6,19% (з 1,8569 да 1,9719 рубля, або з 18 569 да 19 719 без уліку дэнамінацыі), інфармуе БелаПАН.

Наперадзе знаходзіцца Узбекістан з ростам курсу на 13,03%, Таджыкістан — 12,70%, Азербайджан — 11,06% і Украіна — 6,66%. За Беларуссю размясціліся Грузія — 5,69%, Малдова — 3,16%, Латвія, Літва, Эстонія — 2,37% і Казахстан — 0,24%.

У Туркменістане курс застаўся ранейшым. Долар патаннеў у Арменіі — на 0,73%, Кыргызстане — на 8,88% і Расіі — на 10,89%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі