Беларусь за два месяцы згубіла на экспарце ў Расію $900 млн

Беларусь за першыя два месяцы гэтага года страціла на экспарце ў Расію 900 мільёнаў долараў. Такія дадзеныя агучыў прэм’ер-міністр нашай краіны Андрэй Кабякоў у нядзелю ў эфіры беларускага тэлебачання.

Паводле Кабякова, улад вызначыў 56 краін у якасці перспектыўных рынкаў для экспарта беларускай прадукцыі. За два месяцы 2015 года на гэтыя рынкі накіравалі прадукцыі на 107 мільёнаў долараў болей, чым год таму.

“Наагул,  лічба не маленькая, але з іншага боку ў Расійскай Федэрацыі мы згубілі на экспарце амаль 900 мільёнаў долараў. Захады робяцца, але пакуль гэта далёка ад таго, што неабходна”, — сказаў кіраўнік ураду.

Агулам аб’ём знешняга гандлю Беларусі за першыя два месяцы гэтага года знізіўся на 30,1%. Прычынай такой сітуацыі стала дэвальвацыя беларускага рубля, а таксама сітуацыя на расійскім валютны рынку, перадае РИА Новости.

Фота: Ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі