Беларус выйграў суд у Страсбургу супраць Літвы

Старшыня Саюза беларускай моладзі Літвы 51-гадовы Валерый Савянкоў выйграў справу супраць гэтай краіны ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека ў Страсбургу.
Суддзі міжнароднага суду ў аўторак вырашылі, што ўмовы, у якіх зняволены знаходзіўся ў Лукішкскім следчым ізалятары, можна прыраўняць да катаванняў і паводзінаў, якія зневажаюць чалавечую годнасць, піша газета DELFI.

Таксама суд прызнаў, што парушалася права зняволенага на асабістае жыццё, бо яго лісты падвяргаліся цэнзуры. Савянкоў прасіў прысудзіць яму 2 мільёны еўра ў якасці кампенсацыі шкоды і 721 літ на судовыя выдаткі.

Аднак суддзі прысудзілі пацярпеламу 5 тысяч еўра і яшчэ 500 еўра далі на паштовыя выдаткі. Беларус правёў у Лукішкскім ізалятары-турме 5 гадоў і 10 месяцаў. Яго асудзілі за крадзеж і нелегальнае нашэнне зброі, аднак Савянкоў сцвярджае, што справа было сфабрыкаваная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі