Беларусь, верагодна, закупіць расійскую зенітную ракетную сістэму С-400

Беларусь у будучым, верагодна, закупіць расійскую зенітную ракетную сістэму С-400 "Трыумф".

Такую інфармацыю распаўсюдзілі афіцыйныя крыніцы са спасылкай на старшыню Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Мікалая Азаматава.

Паводле яго слоў, цікавасць Узброеных сіл Беларусі да С-400 выклікана вынікамі выпрабаванняў сістэмы, прыняццем яе на ўзбраенне і пастаноўкай на баявое дзяжурства ў войскі супрацьпаветранай абароны Расіі.

Зенітная ракетная сістэма С-400 цяпер праходзіць ва Узброеных сілах Расіі доследную эксплуатацыю. Паводле яе вынікаў будуць ліквідаваныя выяўленыя недахопы, праведзены неабходныя дапрацоўкі матэрыяльнай часткі сістэмы і дакументацыі.

Доследная эксплуатацыя будзе доўжыцца два гады, і толькі пасля гэтага расійская прамысловасць пачне забяспечваць серыйнымі ўзорамі С-400 найперш уласныя войскі СПА.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі