Беларусь шукае новыя шляхі перакачкі нафты

Беларусь разглядае магчымасць перакачкі нафты з латвійскага порта Вентспілс у Новаполацк. Пра гэта сёння праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка. Паводле яго словаў, цана праекта разам з мадэрнізацыяй трубы, можа скласці 15-30 мільёнаў долараў.

Яго рэалізацыя зойме каля двух з паловай гадоў. Нагадаем, што падчас нафтавага беларуска-расійскага крызісу афіцыйны Мінск прапрацоўваў варыянты альтэрнатыўных паставак «чорнага золата».

У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы казаў пра прапановы дапамогі, якія беларускі ўрад атрымаў ад Еўрасаюза, ЗША, а таксама пра таямнічыя танкеры ў Чорным моры.

photo.bymedia.net