Беларусь прадставіла ў Рэгістр ААН звесткі аб гандлі зброяй за 2006 год

Беларусь прадставіла ў Рэгістр ААН па звычайных узбраеннях звесткі аб сваіх здзелках на сусветным рынку зброі, здзейсненых у 2006 годзе. Згодна з гэтымі звесткамі, летась Беларусь ніякага ўзбраення і ваеннай тэхнікі, што кваліфікуюцца як "звычайныя ўзбраенні", не закупляла. А прадавала зброю толькі ў Азербайджан.

Пастаўкі зброі абмежаваліся 41-м танкам Т-72. Гэта адзіная беларуская здзелка, што трапіла ў Рэгістр ААН па звычайных узбраеннях. Сума заключанага з Азербайджанам кантракта не называецца.

"БелаПАН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі