Беларусь плануе ў 2019 годзе адмовіцца ад імпарту электраэнергіі

Беларусь плануе ў 2019 годзе адмовіцца ад імпарту электраэнергіі

У 2019 годзе Міністэрства энергетыкі не плануе аднаўляць імпарт электраэнергіі. Пра гэта журналістам заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, перадае БЕЛТА.

Сёлета наша краіна ўпершыню за гады незалежнасці адмовілася ад імпарту электрычнасці. Гэта атрымалася дзякуючы мадэрнізацыі і выпрацоўцы таннейшай электраэнергіі з уласных крыніц. Пры гэтым Беларусь павялічыла экспарт электраэнергіі. 

"Калі будзе імпарт, то ён будзе ў невялікіх аб'ёмах трансгранічных ператокаў, зыходзячы з тэхналагічнай спецыфікі", — паведаміў міністр планы на 2019 год.

Ад пачатку года вытворчасць электраэнергіі па краіне павялічылася на 11,6% і складае 38,3 млрд. кВт.гадз, у тым ліку на электрастанцыях ДВА "Белэнерга" — больш 34,4 млрд. кВт.гадз. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі