Вы тут

Беларус Павел Санковіч заваяваў бронзу на чэмпіянаце свету па плаванні

Беларус Павел Санковіч атрымаў бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па плаванні ў 25-метровым басейне, які праходзіць у канадскім Віндзары. Ён паказаў трэці вынік на дыстанцыі 50 метраў на спіне, саступіўшы пераможцу 23,03 секунды. Золата дасталася японцу Юніа Кога, серабро — французу Жэрамі Стравю.

Мужчынская каманда Беларусі ў эстафетным заплыве 4х50 метраў вольным стылем у складзе Яўгена Цуркіна, Антона Латкіна, Віктара Стасяловіча і Арцёма Мачэкіна паказала 7-ы вынік. Яўген Цуркін выступаў таксама ў індывідуальных спаборніцтвах на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем, але не змог выйсці ў фінал.