Беларусь не выконвае абавязкі пры эксплуатацыі АЭС — Краіны Канвенцыі Эспа

Беларуская АЭС

Беларуская АЭС / Еўрарадыё

На дзявятай сустрэча краін Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежным кантэксце (Эспа) было прынята паўторнае рашэнне па Беларускай АЭС. Краіны-ўдзельніцы канстатавалі, што Беларусь не выконвае сваіх абавязкаў па Канвенцыі Эспа пры эксплуатацыі атамнай станцыі ў Астраўцы, а таксама — што нацыянальнае заканадаўства Беларусі не адпавядае Канвенцыі Эспа.

У сустрэчы, якая скончылася ў пятніцу ў Жэневе, прынялі ўдзел 300 чалавек. Сярод іх былі прадстаўнікі ўрадаў 46 краін, сябры міжнародных і няўрадавых арганізацый.

На вынікі канферэнцыі ўжо адрэагавалі ў Літве. Там адзначаюць, што ў рашэнні даюцца рэкамендацыі аб тым, якія дзеянні трэба зрабіць Беларусі для належнага пераносу патрабаванняў Канвенцыі Эспа ў нацыянальнае заканадаўства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі