У Беларусь не пусцілі намесніка дырэктара Ваеннага музея Латвіі

У Беларусь не пусцілі намесніка дырэктара Ваеннага музея Латвіі

У Беларусь не пусцілі намесніка дырэктара Ваеннага музея Латвіі Юрыса Цыганоўса, інфармуе rus.delfi.lv.

Цыганоўс накіроўваўся на міжнародную навуковую канферэнцыю, куды яго запрасіў беларускі бок. Але беларускія памежнікі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск не прапусцілі гісторыка і адправілі самалётам у Вільню. 

Выявілася, што Цыганоўс уключаны ў расійскі "чорны спіс". У адпаведнасці з пагадненнямі паміж Беларуссю і Расіяй забарона на ўезд для яго дзейнічае і на тэрыторыі нашай краіны.

Ваенны музей Латвіі падпарадкоўваецца міністру абароны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі