Belarus Music Festival: Sub Rosa Dictum сталі лепшым гуртом, а Патліс дагадзіў усім Таццянам

25 студзеня адбыўся першы тур Belarus Music Festival, на якім абралі лепшую маладую рок-каманду. Да апошняга моманту цяжка было сказаць, хто стане пераможцам. У  “Кашлаты Box” была самая моцная фан-патрымка, “Sub Rosa Dictum” выступілі найбольш экспрэсіўна, а “The Last Story” папросту выдалілі са сцэны. Журы не скупілася на крытыку і пасля кожнага выступу выказвала гуртам свае заўвагі.



А перамог малады малавядомы гурт “Sub Rosa Dictum”, які грае ў стылі хард-рок. Яны зачапілі сваёй экспрэсіўнасцю, зладжанасцю ігры і класным бубначом.



Гурт  “Кашлаты Box” быў галоўным канкурэнтам “Sub Rosa Dictum”. Музыкі паказалі неверагодную шматфункцыйнасць. Дудар адначасова спяваў, вакаліст граў на жалейцы і дудзе, калі дудар быў заняты. Усё гэта пераўтварылася ў невялікі хаос на сцэне, але, прынамсі, так “Кашлаты Box” трымаў увагу публікі падчас усяго выступу.



Наконт MEDUSAPACE Алег Скарабагатаў — дырэктар тэлеканала "А-ONE" сказаў наступнае: “Усё добра, толькі фішкі не хапае. Вось шчыра, пасля першай песні захацелася спаць.”



“The Last Story”, а менавіта 4 маладзёны, упершыню паспрабавалі сябе на сцэне. На жаль, на фоне іншых гуртоў яны настолькі прайгралі, што іх проста папрасілі сыйці са сцэны. Але журы зазначыла: галоўнае для музыкаў 12-13 год — гэта паспрабаваць сябе на сцэне.



Хэдлайнер фестывалю Аляксандр Патліс шчыра павіншаваў усіх Таццян з днём Таццяны і выканаў для іх свае лепшыя хіты.



На фестывалі выступілі таксама гурты “Симбиоз” і “Не Прислоняться”.























Фота: Цімафей Скібенка (Gluctim)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі