Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па ўзроўні карыстання інтэрнэтам

Беларусь з'яўляецца лідэрам сярод краін СНД па адноснай колькасці карыстальнікаў інтэрнэту. Пра гэта сведчаць дадзеныя штогадовага "Дакладу аб развіцці чалавека", які быў падрыхтаваны Праграмай развіцця ААН, паведамляе БЕЛТА. У Беларусі на адну тысячу насельніцтва прыходзіцца 347 карыстальнікаў сусветнай камп’ютарнай сеткі. Напрыклад, у Расіі гэты паказчык складае 152 карыстальнікі на тысячу жыхароў, а ва Украіне — 97.

Па ліку інтэрнэт-карыстальнікаў на тысячу насельніцтва Беларусь апярэджвае нават Балгарыю, Венгрыю, Польшча, Румынію і Чэхію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі