Беларусь — лідар па росце спажывецкіх цэн у студзені-красавіку 2013 года

За чатыры месяцы кошты ў Беларусі павялічыліся на 5,9%. У той жа час у Расіі толькі на 2,4%, ва Украіне — 0,1%, Грузіі — 0,3%, Літве — 0,7%, Казахстане — 2,2%.


У красавіку з паказчыкам 0,5% росту коштаў наша краіна падзяліла першае месца з Расіяй. Калі ў Латвіі ці Украіне цэны не змяніліся, дык у Арменіі, Кыргызстане і Эстоніі нават знізіліся (на 0,1%).


Па выніках 2011 і 2012 гадоў Беларусь стала першай па росце коштаў сярод краін-рэспублік былога СССР (108,7 і 21,8%), інфармуе БелаПАН.
 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі