Беларусь — "краіна правільных людзей, з якіх струменіць пачуццё стабільнасці"

Беларусь — "краіна правільных людзей, з якіх струменіць пачуццё стабільнасці"

"Краіна правільных людзей, з якіх струменіць адчуванне сілы і стабільнасці, зараджаных пазітыўнай энергіяй". Такі варыянт быў сярод адказаў на пытанне пра геапалітычнае палажэнне Беларусі, якое праводзілі дзяржаўныя сацыёлагі з БІСД.

У апытанцы ўзялі ўдзел дзяржслужбоўцы з 28 міністэрстваў і ведамстваў, бізнес-асацыяцый і агенцтваў, банкаў і г.д., якія займаюцца знешнеэканамічнай дзейнасцю. Дзіўна, але "Краіна правільных людзей" не ўвайшла ў топ папулярных адказаў.

Што яшчэ важнага можна даведацца з апытанкі? Гэта не сюрпрыз, але беларускія чыноўнікі масава атрымліваюць інфармацыю з расійскіх інтэрнэт-медыяў. Як з недзяржаўных, так і з дзяржаўных: гэта самыя папулярныя варыянты адказаў.

Наўрад ці трэба тлумачыць, у агентаў уплыву якой дзяржавы яны праз гэта ператвараюцца.

Беларусь — "краіна правільных людзей, з якіх струменіць пачуццё стабільнасці"
Беларусь — "краіна правільных людзей, з якіх струменіць пачуццё стабільнасці"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі