Беларусь ізноў у лідарах па росце цэн

Аб гэтым сведчыць праведзены кампаніяй БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі. За пяць месяцаў цэны ў Беларусі павялічыліся на 6,6%. Гэта нашмат больш, чым у Расіі (3,1%), Арменіі і Малдове (па 2,8%), Казахстане (2,4%), Азербайджане (2,3%). Марудней за ўсё кошты падвышаліся ва Украіне — толькі на 0,2%.

Наша краіна не ўпершыню займае першы радок гэтага антырэйтынгу. Па выніках 2011 і 2012 гадоў Беларусь таксама стала першай па росце коштаў сярод краін — рэспублік былога СССР (108,7 і 21,8%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі