Беларусь і "Расатам" дамовіліся ўзмацніць працу над першым энергаблокам БелАЭС

Беларусь і "Расатам" дамовіліся ўзмацніць працу над першым энергаблокам БелАЭС

Беларусь і расійская дзяржаўная карпарацыя "Расатам" абмеркавалі сумесную працу над запускам першага энергаблока АЭС, якая будуецца ў Астраўцы. Запусціць першы энергаблок плануецца ў 2019 годзе. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка пасля сустрэчы з гендырэктарам "Расатама" Аляксеем Ліхачовым на палях форуму "Атамэкспа" ў Маскве.

Другі энергаблок мяркуецца запусціць у 2020 годзе. "На сённяшняй сустрэчы абмяркоўвалі, як ідзе праца, каб блокі былі ўведзены ў эксплуатацыю ў гэтыя тэрміны. Мы сышліся, што трэба ўзмацняць працу на першым блоку", — перадае БЕЛТА словы беларускага чыноўніка.

Бліжэйшым часам на пляцоўцы БелАЭС адбудзецца пасяджэнне штаба з удзелам расійскага боку. На ім будуць абмяркоўвацца ход будаўніцтва і тэрміны пастаўкі абсталявання. Паведамляецца, што гаворка пойдзе аб работах на ключавых аб'ектах, якія вызначаюць тэрміны ўводу энергаблокаў у эксплуатацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі