Беларусь хоча павялічыць пастаўкі сельгастэхнікі ў Еўропу

Беларусь прапрацоўвае магчымасці павелічэння паставак айчыннай сельгастэхнікі на еўрапейскі рынак. Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Аляксандр Гур'янаў.

Паводле яго слоў, пытанне пашырэння паставак сельгастэхнікі ў Еўропу цяпер абмяркоўваецца "з еўрапейскімі партнёрамі". Прычына — Расія не можа набываць ранейшую колькасць гэтай беларускай прадукцыі. "Таксама вядзем размовы аб захаванні нашых пазіцый на ўкраінскім рынку. У нас ёсць добрыя зрухі па рынку Азіі", — цытуе словы Гур'янава БЕЛТА.

Намеснік міністра замежных спраў падкрэсліў, што аб'ёмы паставак беларускай прадукцыі ў замежжа "захоўваюцца практычна на ранейшым узроўні". А па некаторых пазіцыях нават адбылося павелічэнне, заявіў Аляксандр Гур'янаў.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі