Беларусь дазволіла Казахстану правесці атрутныя кандэнсатары, а Расія — не

Атрутныя кандэнсатары збіраюцца вывезці казахстанскія ўлады з радыёлакацыйнай станцыі на палігоне "Дар'ял-У" на знішчэнне ў Нямеччыну праз тэрыторыю Расіі, Беларусі і Польшчы. "Па Беларусі ёсць дазвол, па Расіі пакуль няма", — заявіў міністр аховы навакольнага асяроддзя Нургалі Ашымаў. Як паведамляе сайт ca-news.org, казахстанскія ўлады збіраюцца аб'явіць на палігоне надзвычайную экалагічную сітуацыю. Дастаўкай атрутных кандэнсатараў будзе займацца нямецкая фірма. Прычым, у Казахстане спадзяюцца, што аперацыя будзе праведзена яшчэ сёлета.

Нагадаем, раней прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў даручыў вырашыць праблему з хімічна небяспечнымі кандэнсатарамі на палігоне "Дар'ял-У" каля возера Балхаш якраз да канца 2009 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі